БЕЛ Ł РУС

Ландсбергіс: Дэлегаты ляцяць у Мюнхен не для перамоў, а для перадачы дрэнных навін Зяленскаму

13.02.2025 / 13:39

Nashaniva.com

Былы міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс лічыць, што Украіну не чакаюць добрыя навіны на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Efrem Lukatsky / AP

«Ніякага членства ў NATO, ніякіх Узброеных cіл? Што мы кінем Украіну. Дэлегаты ляцяць у Мюнхен не для перамоваў, а каб перадаць Уладзіміру Зяленскаму дрэнныя навіны», — напісаў Ландсбергіс у твітары.

Ён лічыць, што калі падчас канферэнцыі па бяспецы будзе заключаны толькі кароткатэрміновы мір, то гэтую сустрэчу можна будзе назваць другой Мюнхенскай змовай.

Чытайце таксама:

«Горш за Мюнхен». Рэакцыя еўрапейскіх палітыкаў на заявы Трампа аб перамовах з Пуціным

Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіць на галоўнай сцэне Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы

Каментары да артыкула