У Крамлі не будуць абмяркоўваць абмен тэрыторыямі з Украінай
Напярэдадні аб абмене «адной тэрыторыі на іншую» заявіў Уладзімір Зяленскі.
Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
У Крамлі не будуць абмяркоўваць абмен тэрыторыямі з Украінай, піша «Медуза».
«Гэта немагчыма. Расія ніколі не абмяркоўвала і не будзе абмяркоўваць тэму абмену сваёй тэрыторыі. І, зразумела, украінскія злучэнні будуць выгнаныя з гэтай тэрыторыі. Усе, хто не будуць знішчаныя, будуць выгнаныя», — заявіў Дзмітрый Пяскоў.
Прэзідэнт Украіны ў інтэрв'ю The Guardian 11 лютага сказаў, што на мірных перамовах з Расіяй Кіеў плануе прапанаваць абмяняць частку Курскай вобласці, якую кантралююць УСУ, на частку анэксаванай РФ украінскай тэрыторыі