БЕЛ Ł РУС

У Мінску зноў выставілі на продаж Arena City

12.02.2025 / 13:5

Nashaniva.com

Вялікі гандлёва-забаўляльны комплекс Arena City, размешчаны на праспекце Пераможцаў у Мінску, зноў выставілі на продаж на сайце ЗАТ «Белрэалізацыя».

Фота: Realt.by

Першую спробу прадаць нерухомасць уладальнік зрабіў у маі 2023 года. Тады кошт аб’екта плошчай 84 тыс. кв.м складаў $74 млн.

Цяпер пачатковы кошт — $74,4 млн. Аўкцыён адбудзецца 18 сакавіка.

Arena City пабудавала кампанія «Трайпл». У 2016 годзе цэнтр перайшоў ва ўласнасць Белаграпрамбанка, які фінансаваў будаўніцтва па дамове зваротнага лізінгу.

Юрыдычна гандлёвы цэнтр стаў уласнасцю банка, але кіравала ім кампанія «Прастор-Трэйд», падкантрольная сям’і бізнэсмена.

У 2019 годзе Белаграпрамбанк змяніў лізінгаатрымальніка, і ТРЦ перайшоў пад кіраванне кампаніі «Парагіс». У гэты час гіпермаркет ProStore у Arena City змяніўся на Green, прыйшлі новыя арэндатары.

У 2022 годзе Белаграпрамбанк перадаў цэнтр у даверанае кіраванне «А-Сіці», створанай лізінгавай кампаніяй банка — «Агралізінг».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула