БЕЛ Ł РУС

Памерла зялёная сава Duolingo

11.02.2025 / 21:32

Nashaniva.com

Афіцыйны акаўнт платформы для вывучэння замежных моў абвясціў, што памерла знакамітая зялёная сава Duo.

Сава Duo. Фота: @duolingo / твітар

«Магчыма, яна памерла чакаючы, калі ты зробіш свае ўрокі», — напісалі ў кампаніі.

Сава Duo — галоўны персанаж на пляцоўцы для вывучэння моў Duolingo. Калі карыстальнік доўга не выконвае практыкаванні, то Duo эмацыйна нагадвае пра іх.

Што значыць «смерць» савы, кіраўнікі платформы не раскрываюць. Магчыма, гэта адзін з піяр-крокаў кампаніі.

«Цяпер улады расследуюць прычыну яе смерці, і мы цалкам супрацоўнічаем з праваахоўнымі органамі», — жартуе Duolingo.

an important message from Duolingo pic.twitter.com/jTTT680yVs

— Duolingo (@duolingo) February 11, 2025

Чытайце таксама:

Топ моўных дадаткаў, якія зробяць працэс вывучэння эфектыўным і захапляльным

Набірае абароты петыцыя за тое, каб на платформе Duolingo стварыць курс вывучэння беларускай мовы

Duolingo дадае ўрокі музыкі

Каментары да артыкула