БЕЛ Ł РУС

Пракоп'еў у 2022-м прапаноўваў украінцам зайсці на тэрыторыю Беларусі

9.02.2025 / 18:10

Nashaniva.com

«Вынікі мелі б псіхалагічны эфект, падобны да таго, што адбылося, калі ўкраінскія вайскоўцы пазней правялі рэйд у Курскую вобласць Расіі».

Грамадскі дзеяч і былы мінскі рэстаратар Вадзім Пракоп'еў у каментары амерыканскаму ваеннаму выданню 9FortyFive’s згадаў першыя дні поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

«Я прыбыў у Кіеў на трэці дзень пасля ўварвання.

Супрацоўнічаючы з украінскімі падраздзяленнямі, мы прапанавалі асіметрычны адказ на тэрыторыі Беларусі, і гэта мела б поўную падтрымку мясцовага насельніцтва. Вынікі мелі б псіхалагічны эфект, падобны да таго, што адбылося, калі ўкраінскія вайскоўцы пазней правялі рэйд у Курскую вобласць Расіі ў жніўні 2024 года», — сказаў Пракоп'еў.

Аднак яго план быў адхілены ўкраінскім вайсковым кіраўніцтвам.

Пракоп'еў разважае, што Лукашэнка зрабіў вялікую памылку — ён паставіў усё на паспяховую «маланкавую вайну» Пуціна.

«Ён гуляў і прайграў. Ён спадзяваўся, што Пуцін хутка зломіць Украіну і ўвойдзе ў Кіеў, і тады яны разам будуць пераможцамі. А пераможцы, як вядома, не трапляюць на лаву падсудных у Гаазе».

Лукашэнка, лічыць Пракоп'еў, цяпер хоча зноў стаць пасярэднікам у перамовах паміж Украінай і Расіяй, каб выйсці з-пад санкцый і аднавіць свой статус.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула