БЕЛ Ł РУС

Танкер з мазутам тоне ў Ленінградскай вобласці

9.02.2025 / 14:13

Nashaniva.com

Танкер са 130 000 тон мазуту тоне ў порце ў Ленінградскай вобласці. Са слоў крыніц «Базы», у машынным аддзяленні танкера адбылося некалькі выбухаў, пасля чаго судна пачало напаўняцца вадой.

У ноч на 9 лютага танкер «Koala» (ён ходзіць пад сцягам Антыгуа і Барбуды) знаходзіўся ля трэцяга прычала ў марскім порце Усць-Луг. На борце танкера быў экіпаж з 24 чалавек.

Бліжэй да дзвюх гадзін ночы на борце танкера было пагружана каля 130 000 тон мазуту. Судна ўжо рыхтавалася да адплыцця, калі ў машынным аддзяленні прагрымелі выбухі. Экіпажу ўдалося выбрацца на бераг, аднак машыннае аддзяленне судна пачало тапіць вадой. 

Бліжэй да 5 раніцы стала зразумела, што судна кармой села на мель. Паводле папярэдніх звестак, уцечкі нафтапрадуктаў у ваду не адбылося. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

Паводле губернатара вобласці, раніцай на танкеры адбыўся «тэхнагенны інцыдэнт падчас запуску рухавіка, у выніку якога пашкоджана машыннае аддзяленне». Пагроза разліву нафтапрадуктаў адсутнічае, экіпаж эвакуіраваны, пацярпелых няма, сцвярджае губернатар Аляксандр Драздзенка. 

Таксама сёння было паведамленне, што каля берагоў Сахаліна села на мель грузавое судна з мазутам, у рэгіёне ўведзены рэжым павышанай гатоўнасці. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула