БЕЛ Ł РУС

Стрыжак распавёў, колькі зваротаў атрымаў BYSOL за 4 дні праз узлом «Беларускага гаюна»

9.02.2025 / 10:23

Nashaniva.com

Больш за 150 зваротаў прыйшло за чатыры дні на гарачую лінію @help_bysol па пытаннях, звязаных з «Беларускім Гаюном». Пра гэта паведаміў кіраўнік службы Андрэй Стрыжак. 

«Даем кансультацыі, перанакіроўваем на партнёраў, адпраўляем на эвак [эвакуацыю] пры пільнай патрэбе», — напісаў ён.

Пра ўзлом праекта стала вядома 5 лютага — акаўнт, які, мяркуючы па ўсім, належаў супрацоўніку ГУБАЗіК, увайшоў у закрыты чат рэдактараў суполкі «Беларускі Гаюн». Пасля гэтага адтуль былі выгружаныя паведамленні.

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які адсочвае ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў. Маніторынгавая група была створаная перад пачаткам расійска-ўкраінскай вайны актывістам Антонам Матолькам.

7 лютага праект спыніў працу.

За мінулы год BYSOL арганізаваў 228 выездаў — як адзіночных, так і эвакуацый сем'яў з дзецьмі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула