БЕЛ Ł РУС

Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера

8.02.2025 / 12:46

Nashaniva.com

Алега шукалі больш за 10 дзён. Пра тое, што здарылася, расказаў блогер Анатоль Rubakha Go.

17 гадовы блогер Анатоль Rubakha Go атрымаў папулярнасць у TikTok дзякуючы сваёй дабрыні і дапамозе людзям у складаных сітуацыях. У сваіх роліках ён бярэ інтэрв'ю ў бяздомных, задае ім школьныя пытанні на кругагляд, а таксама купляе ім прадукты і адзенне. Адзін з яго падапечных — бяздомны Алег, самы эрудзіраваны ўдзельнік блога.

@rubakhago

♬ оригинальный звук - Rubakha Go
 

Нядаўна Алег знік. Мужчыну шукалі больш за дзесяць дзён. Пра гэта ў відэа расказваў яго сябар Дзіма, які з ім «хадзіў і жыў». Як высветлілася, Алег трапіў у бальніцу з сур'ёзнымі праблемамі з лёгкімі.

Блогер Анатоль разам з Вікторыяй (той самай бяздомнай жанчынай, якой ён абяцаў купіць кватэру) прыйшлі ў краму, каб набыць прадметы гігіены для Алега. 

«Нам далі невялікі спіс, што трэба ўзяць яму. Тут пітная вада, бутэлечка з паільнікам, памперсы для дарослых, туалетная папера, мяшкі для смецця, вільготныя сурвэткі», — расказаў хлопец. 

@rubakhago

♬ оригинальный звук - Rubakha Go
 

У ранейшым відэа блогер расказваў, што апошнія некалькі месяцаў у Алега пачаліся праблемы з памяццю. 

«Ён не памятае, што было цяпер. Напрыклад, калі яму сказаць, колькі часу і запытацца праз некалькі хвілін колькі, ён забывае, кажа, што не ведае. Таксама не памятае, які цяпер месяц, дзень. Але ўсе веды, якія ў яго былі раней, усё гэта захавалася», — дзяліўся блогер. 

@rubakhago

♬ оригинальный звук - Rubakha Go

Чытайце таксама:

Як жыве бяздомная жанчына з Гомеля, якой блогер абяцаў купіць кватэру

«Спадзяюся, гэта ўбачаць у Амерыцы і ў чарговы раз пачнуць нам зайздросціць». Тыкток смяецца з гомельскага аэрапорта

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Каментары да артыкула