Канье Уэст працягвае антысеміцкія размовы ў інтэрнэце і кажа, што ён нацыст
Шмат гадоў таму Канье Уэст ужо страціў выгадны кантракт з Yeezy, Adidas і іншымі партнёрамі пасля антысеміцкіх выказванняў у твітары і інстаграме. Цяпер ён напісаў у X, што «ніколі не прасіў прабачэння за свае габрэйскія каментары», распавядае Forbes.
Фота: Ashley Landis, AP
Ноччу на пятніцу Канье Уэст апублікаваў мноства пастоў у X. У іх ён сказаў, што музычны магнат Diddy павінен быць вызвалены з турмы, а сам Канье кантралюе сваю жонку Б'янку Цэнзары.
Таксама артыст рабіў антысеміцкія каментары і ўсхваляў Гітлера.
Яшчэ ў пастах Канье Уэст шмат пісаў пра габрэйскі народ і Халакост, у тым ліку: «Я люблю Гітлера такім, якім ён ёсць. Я нацыст. Я збіраюся нармалізаваць размовы пра Гітлера так, як яны кажуць пра забойствы неграў», — і іншыя.
Сярод іншых пастоў былі таксама каментары пра дзіўны трук, які Уэст разам са сваёй жонкай зрабілі на цырымоніі ўручэння прэміі «Грэмі» — Б'янка Цэнзары была апранута ў зусім празрыстую сукенку.
Выбар адзення выклікаў у інтэрнэце спрэчку аб тым, ці была гэта сукенка натхняльнай мастацкай заявай або зневажальнай формай прымусу з боку Уэста, які ў пятніцу заявіў: «Я ўладар над сваёй жонкай, і гэта ўжо ніякае не асвечанае феміністычнае трызненне».
Ён дадаў, што гэта сукенка была рашэннем Цэнзары, і ён не стаў бы прымушаць яе рабіць тое, чаго яна не хоча, але яна «дакладна не змагла б зрабіць гэта без яго адабрэння».