БЕЛ Ł РУС

У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» асудзілі студэнта

7.02.2025 / 17:11

Nashaniva.com

Вынік суда невядомы, піша «Віцебская вясна».

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска 7 лютага асудзіў трэцякурсніка мясцовага «МІПСА» Андрэя Салодкіна за распаўсюд «экстрэмісцкай інфармацыі» (частка 2 арт. 19.11 КаАП) і прапаганду нацысцкай сімволікі (частка 1 арт. 19.10 КаАП).

Што стала прычынай для суда, невядома.

Салодкін вучыўся на спецыяльнасці «Лагістыка».

Праваабаронцы дадаюць, што 6 лютага ў Віцебску прайшоў яшчэ адзін суд супраць студэнта Ёэля Юроўскага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула