БЕЛ Ł РУС

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась

7.02.2025 / 14:29

Nashaniva.com

Попыт на туры ў Беларусь на люты-сакавік павялічыўся ў тры разы ў параўнанні з мінулым годам, адзначаюць у расійскай Асацыяцыі тураператараў.

Летнія туры ў Беларусь расіяне купляюць цяпер у 5 разоў часцей, чым летась, адзначылі ў прэс-службе тураператара «Алеан».

У кампаніі «Дельфин» таксама сцвярджаюць пра высокі попыт на туры ў Беларусь. Колькасць заявак на люты-сакавік павялічылася ў 1,5 разы. У «Интуриста» — у 2,2 разы.

На 10%-20% павялічыўся продаж квіткоў у Беларусь ад аператараў FUN&SUN і «Мультитур».

Найбольш папулярныя сярод расіян прапановы — кароткія туры на 3,5 дзён, якія пачынаюцца ў Мінску. Найбольш запатрабаваны маршруты, дзе ёсць таксама Брэст і Гродна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула