БЕЛ Ł РУС

У палітвязня Сяргея Ярашэвіча памёр бацька

6.02.2025 / 14:39

Nashaniva.com

З'явілася інфармацыя пра тое, што ў палітзняволенага Сяргея Ярашэвіча нядаўна памёр бацька. Сам Сяргей у калоніі знаходзіцца ў ШІЗА, піша «Вясна».

Сяргей — адзін з адміністратараў тэлеграм-каналу «Армія з народам», а таксама муж даверанай асобы Святланы Ціханоўскай і былой палітзняволенай Антаніны Канавалавай. Ён вярнуўся ў Беларусь пасля затрымання жонкі, перад гэтым выехаў, бо адчуваў небяспеку. 

Пазней яго асудзілі да 6 гадоў і 3 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Месца ўтрымання Сяргея: ПК №20, 247755, Гомельская вобл., Мазырскі р-н, Міхалкоўскі сельсавет, 70, Сяргей Міхайлавіч Ярашэвіч

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула