БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская зробіць візіт у Албанію

5.02.2025 / 15:53

Nashaniva.com

5-6 лютага Святлана Ціханоўская наведае Тырану, дзе возьме ўдзел у Саміце мэраў еўрапейскіх гарадоў. Гэта яе другі афіцыйны візіт у Албанію, паведамляе Парламенцкі канал.

Фота: Jaap Arriens NurPhoto via Getty Images

На саміце Ціханоўская выступіць перад прадстаўнікамі мясцовых уладаў з усяго свету, каб прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі, узмацніць падтрымку беларусаў у выгнанні і наладзіць новыя партнёрствы. 

Таксама падчас візіту запланаваныя сустрэчы:

У саміце ўдзельнічаюць кіраўнікі гарадоў з усёй Еўропы, у тым ліку Афін, Амстэрдама, Барселоны, Будапешта, Берліна, Браціславы, Бруселя, Фларэнцыі, Франкфурта, Гданьска, Гамбурга, Кіева, Лісабона, Львова, Любляны, Лондана, Лос-Анджэлеса, Мілана, Мюнхена, Парыжа, Рыгі, Рыму, Варшавы, Вільні, Заграба, Софіі, Рэйк’явіка, Харкава і іншых гарадоў. Таксама ў сустрэчы прымуць удзел прадстаўнікі Асацыяцыі нямецкіх гарадоў.

Чытайце таксама:

Юрась Губарэвіч расказаў, як зарабляў на жыццё ў Албаніі

У Албаніі збіраюцца стварыць новую карлікавую мусульманскую дзяржаву

Каментары да артыкула