Бабуля папрасіла ўнука ўзяць на захаванне інвалідны вазок, а ён здаў яго ў ламбард
Пажылая жанчына папрасіла ўнука знайсці, дзе можна захоўваць інвалідны вазок, бо ён быў у той момант не патрэбны, а ў кватэры займаў надта шмат месца. Унук хутка знайшоў вазку месца, але вельмі спецыфічнае, расказалі ва УУС Мінаблвыканкама.
37-гадовы мужчына здаў бабулін вазок у ламбард. Вяртаць сваю маёмасць жанчыне давялося праз міліцыю.
Гэты крадзеж для мужчыны быў ужо не першы.
Чытайце таксама:
Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы
У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў
Хлопец у Віцебску выкраў з гарадскіх вуліц 46 ліўневых рашотак