БЕЛ Ł РУС

Памёр Уладзімір Шарнікаў

4.02.2025 / 14:54

Nashaniva.com

Пра смерць бабруйскага фотамастака Уладзіміра Шарнікава паведаміў канал «Навіны Бабруйска». 

 Уладзімір Шарнікаў

Уладзімір Шарнікаў нарадзіўся ў Бабруйску ў 1952 годзе. Сын удзельніка вайны, ён пасля школы паступіў у вайсковае вучылішча.

Служыў у Афганістане. Адтуль засталіся сотні фатаграфій, якія можна было пабачыць на яго фотавыставах і ў СМІ. 

Уладзімір Шарнікаў абышоў пешшу і аб'ездзіў на веласіпедзе тысячы населеных пунктаў Беларусі, каб захаваць на фотаздымках краіну, якую мы яшчэ не страцілі. 

Фота: Уладзімір Шарнікаў

Развітанне з Уладзімірам Шарнікавым пройдзе 5 лютага з 14:00 да 16:00 у рытуальнай зале па вул. Ракасоўскага, 78 у Бабруйску. Пахаванне — на могілках у Бярозавічах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула