БЕЛ Ł РУС

МТЗ у гонар перапрызначэння падарыў Лукашэнку трактар ВІДЭА

3.02.2025 / 19:29

Nashaniva.com

На заводзе заявілі, што найлепшы падарунак — гэта падарунак, зроблены сваімі рукамі.

Мінскі трактарны завод падарыў Лукашэнку трактар з нагоды яго перапрызначэння на сёмы тэрмін. З гэтай нагоды завод запісаў цэлы пафасны ролік.

Загад аб выдзяленні падарунка падпісаў гендырэктар МТЗ Сяргей Аўраменка. Ён пажадаў Лукашэнку народнага адзінства і верных сяброў.

У роліку паказалі і працэс зборкі трактара BELARUS 1222.3. У канцы гатовая машына выехала на плошчу перад прахадной, дзе сабралі работнікаў прадпрыемства з чырвона-зялёнымі сцягамі.

Чытайце таксама:

Беларускі трактар сабраў у тыктоку 5 мільёнаў праглядаў

«Адсядзеў за сына 40 сутак». Рабочы МТЗ адчуў сябе чалавекам у 2020-м. Вось як склалася яго жыццё далей

На Кубе сабралі першую партыю трактараў Belarus

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА

Каментары да артыкула