БЕЛ Ł РУС

На таннае арэнднае жыллё ў Беларусі змогуць прэтэндаваць і расіяне

3.02.2025 / 18:8

Nashaniva.com

Лукашэнка нядаўна дазволіў даваць льготнае арэнднае жыллё спецыялістам запатрабаваных спецыяльнасцяў. Аказалася, указ тычыцца не толькі беларусаў.

Ілюстрацыйнае фота: «Мінскбуд»

Ільготнае арэнднае жыллё ў Беларусі змогуць атрымліваць і запатрабаваныя спецыялісты з расійскім грамадзянствам.

Пра гэта паведаміла начальніца аддзела юрыдычнай работы і кадраў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Вольга Герман.

Яна нагадала, што грамадзяне Беларусі, падаючы заяўку на арэнднае жыллё, падаюць пашпарт, а замежныя могуць выкарыстоўваць дазвол на жыхарства, дакумент бежанца і іншыя дакументы, піша Sputnik.

«Па сутнасці, калі вось гэты дакумент, які будзе пададзены, будзе пацвярджаць асобу грамадзяніна ў адпаведнасці з заканадаўствам, адпаведна пытанняў атрымання арэнднага жылля тут не будзе адназначна», — заявіла Герман.

Адзінага пераліку запатрабаваных спецыяльнасцяў у Беларусі не будзе. Гэтае пытанне будуць вырашаць мясцовыя ўлады на месцах. 

«Будзе вывучацца база даных вакансій па рэгіёне. У адным рэгіёне можа быць патрэбны кіроўца аўтобуснага парку, дзесьці патрэбны хірург, дзесьці патрэбны нейкі спецыяліст больш вузкай накіраванасці. У гэтай сітуацыі гэтыя пералікі будуць зацвярджаць рэгіёны.

У дачыненні да аплаты — тут будзе прымяняцца паніжальны каэфіцыент. Гэта істотна знізіць памер аплаты за арэнднае жыллё», — расказала Герман.

Атрымаць таннае арэнднае жыллё змогуць і пенсіянеры, якія працуюць, узроставых абмежаванняў ва ўказе Лукашэнкі няма.

Чытайце таксама:

З 1 лютага вырасце падатак за арэнду кватэр

Лукашэнка падпісаў свой першы ўказ пасля чарговага «абрання»

Арандатарка-расіянка раптоўна з'ехала. Уладальніца кватэры хвалюецца, што цяпер трэба скасоўваць дамову праз суд

Каментары да артыкула