БЕЛ Ł РУС

Былы гомельскі журналіст і палітвязень Андрэй Толчын на волі

3.02.2025 / 13:22

Nashaniva.com

Але пасля таго, як ён трапіў у ІЧУ, на волю ён выходзіў не з ІЧУ, а з лякарні. 

5 снежня мінулага года ў судзе Савецкага раёна Гомеля Андрэя Толчына судзілі паводле часткі 2 артыкула 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Пасля гэтага нічога пра яго не было вядома.

Сёння праваабаронцы атрымалі інфармацыю пра тое, што зараз Андрэй Толчын знаходзіцца на волі. Але на волю ён выходзіў не з ІЧУ, куды яго зняволілі пасля суда 5 снежня, а з лякарні.

Што з ім здарылася ў ІЧУ, што яго давялося шпіталізаваць, пакуль невядома. Як і невядомы цяперашні стан здароўя Толчына, піша «Гомельская вясна».

Крыніца праваабаронцаў у Гомелі паведаміла, што Андрэя Толчына прымусілі штодня хадзіць у РАУС ды адзначацца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула