БЕЛ Ł РУС

Асабістыя рэчы Марыі Зайцавай перадалі ў музей Вольнай Беларусі ў Львове

2.02.2025 / 12:21

Nashaniva.com

Байцы 2-га Інтэрнацыянальнага Легіёна перадалі асабістыя рэчы беларускай добраахвотніцы Марыі Зайцавай, якая загінула, абараняючы Украіну, у музей «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы» ў Львове. Пра гэта піша тэлеграм-канал «ВІЛЬНА БІЛОРУСЬ».

«Марыя жыла як герой і па-геройску аддала сваё жыццё ва Украіне за нашу з вамі свабоду. Яна будзе жыць вечна ў сэрцах усіх вольных беларусаў», — пішуць аўтары паста. 

24-гадовая беларуска Марыя Зайцава, загінула пад Пакроўскім 17 студзеня 2025 года. 

Пра яе пахаванне пакуль не паведамлялася. 

@nashaniva «На вайне я шчаслівая». Успаміны сябра пра Марыю Зайцаву #протесты #выборы #2020 #бчб #машазайцева #всу #зсу #полккаліноўскага #политика #новости #беларусь ♬ Interstellar - Saymon Cleiton & jhonatan Rodrigues

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула