БЕЛ Ł РУС

Чэргаў на мяжы амаль няма, цэны на білеты зніжаюцца

29.01.2025 / 15:18

Nashaniva.com

Навагоднія святы, Каляды — гарачая пара для перавозчыкаў. Цяпер яны пакрысе выдыхаюць, нават зніжаюць цэны на квіткі, піша Onliner.

Ілюстрацыйны здымак

— Навагоднія святы, прызнаемся, для перавозчыкаў і пасажыраў міжнародных рэйсаў выдаліся гарачымі, дзеліцца ўражаннямі сэрвіс «Атлас». — Чаго хаваць, квіткі часам былі ў дэфіцыце, плюс трэба было набрацца цярпення, каб выстаяць у чэргах на мяжы.

І дадае, маўляў, зараз зусім іншая справа.

— Білеты патаннелі. Шэраг перавозчыкаў — партнёраў «Атласа» не проста «замарозілі» цэны, а істотна знізілі іх. Напрыклад, у Вільню з Мінска зараз можна дабрацца за 100 рублёў. Звычайны кошт яшчэ да Новага года складаў 140 рублёў, — расказваюць у сэрвісе. — Знізілася цана і на польскім напрамку. Напрыклад, білеты да Познані з Мінска каштуюць 160 рублёў (раней 200), з Брэста — 150 рублёў (раней 180), з Гомеля — 180 рублёў (раней 230). Такі ж кошт і зваротнага білета з Познані ў беларускія гарады.

Ну і ажыятаж спаў. Білеты ў наяўнасці, варыянтаў дастаткова.

— Зрэшты, каб гарантаваць паездку па выгаднай цане і ў найбольш зручны час, раім купляць білеты загадзя. Нагадаем, продаж квіткоў на міжнародныя рэйсы адкрываецца за 30 дзён да адпраўлення,  дадалі ў сэрвісе.

Як з чэргамі на мяжы? 

У «Атласе» кажуць, што чэргаў практычна няма. Гаворка менавіта пра аўтобусныя чэргі.

— На польскім напрамку аўтобус у сярэднім затрачвае на перасячэнне мяжы ў залежнасці ад сітуацыі ад 3 да 6 гадзін, а на мяжы з Літвой укладваецца ў сярэднім у 2-3 гадзіны, сцвярджаюць там.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула