БЕЛ Ł РУС

Кіраўніка мінскага АМАПа Балабу абралі старшынёй таварыства «Дынама»

29.01.2025 / 11:50

Nashaniva.com

Палкоўнік міліцыі, камандзір мінскага АМАПа Дзмітрый Балаба стаў новым старшынёй цэнтральнага савета Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».

Такое рашэнне было прынята сёння ў Мінску на пасяджэнні кіраўнічага складу дынамаўскага таварыства, піша БелТА.

Што праўда, у прызначэнні Балабы нічога сенсацыйнага няма. Мінулым кіраўніком быў палкоўнік міліцыі Ігар Абярэмка, а само таварыства было заснаванае ў СССР у 1923 годзе па ініцыятыве Фелікса Дзяржынскага. У Беларусі філіял узначальвалі ў розны час Лаўрэнцій Цанава, Васіль Цімашэнка, міністры МУС Юрый Сівакоў, Юрый Бародзіч, кіраўнік МНС Энвер Барыеў.

Чытайце таксама:

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно

Каментары да артыкула