БЕЛ Ł РУС

Як мінімум траіх чалавек будуць судзіць па артыкуле аб «парушэнні заканадаўства аб выбарах»

28.01.2025 / 00:07

Nashaniva.com

У судзе Ленінскага раёна Мінска 28 студзеня будуць разглядаць тры справы паводле арт. 10.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян). Гэты артыкул прадугледжвае штраф памерам да 15 базавых велічыняў (630 рублёў), піша «Вясна».

На лаве падсудных будуць Сяргей Дулевіч, Сяргей Шчэмер, а таксама Наталля Захарава-Прангішвілі. Іх усіх прызначаная судзіць суддзя Марына Клімчук.

Раней ЦВК паведамляў, што падчас выбараў былі зафіксаваныя адміністрацыйныя правапарушэнні — фатаграфаванне запоўненых бюлетэняў, а таксама спробы вынесці іх з участка.

Чытайце таксама:

Улады абвінавацілі Google у «інфармацыйных правакацыях» супраць выбараў

«Толькі на адным фота бюлетэнь». Прапагандысты шукаюць апраўданні жанчыне, якая прагаласавала адразу на двух участках

Следчы камітэт пахваліўся, што «ідэнтыфікаваў 365 удзельнікаў акцый за мяжой»

Кіраўнік МЗС Польшчы спытаў, ці хопіць у беларускіх турмах месца тым, хто не галасаваў за Лукашэнку

Каментары да артыкула