БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка сказаў, што не хацеў ісці на гэтыя выбары, але на яго накінулася Качанава

26.01.2025 / 13:30

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка, які больш за 30 гадоў трымае ўладу ў Беларусі, распавёў, што гэтым разам зусім не хацеў ісці на выбары.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

Лукашэнка сказаў, што яму нават няёмка было ўжо ісці на сёмыя выбары ў сваім жыцці. 

«Што тычыцца трыццатага года, бо мы ўсе выдатна разумеем, што я не вечны, і вось на злобу я вам магу сказаць <…> Я не хацеў ісці на выбары. Не хацеў. І некалькі месяцаў таму (месяцы тры ці чатыры таму) на апошнім пасяджэнні Рады Бяспекі, сярод людзей, якія вырашалі гэта, я пра гэта сказаў.

Хлопцы, ну, колькі можна ўжо, ну 30 гадоў, чыста вонкава нават неяк непрыстойна. Я ўжо сябе не ў сваёй талерцы адчуваю», — распавёў Лукашэнка, як ён нібыта 3-4 месяца назад заявіў Радзе Бяспекі, што больш не хоча.

Але тут паднялася Качанава. 

«Яна першая паднялася. Я яе такой ніколі не бачыў. Як так? Вы што, нас кідаеце? Вы сыходзіце? Мы не гатовыя сёння, кажуць. Мы не гатовыя сёння бачыць іншага кандыдата.

Я кажу, ну вы не гатовыя, хай народ вылучае. Не. І пайшло-паехала. Усё, я здымаю гэтае пытанне. <…> 

Я ўсё гэта разумею, але я ўжо навучыўся адрозніваць шчырае ад няшчырага, і я бачыў, што людзі кажуць шчыра, таму ўсё, я ўжо зачыніўся», — расказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула