БЕЛ Ł РУС

Віцебскі блогер праславіўся турэмнымі гісторыямі, але падобна, што яму давядзецца папаўняць іх запас

24.01.2025 / 23:42

Nashaniva.com

У беларускай блогасферы гэта, мабыць, такі першы выпадак, калі блогер, які пабудаваў кантэнт на турэмных гісторыях, можа зноў адправіцца ў тыя ж месцы за новымі сюжэтамі, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Віктар Еўшыкаў — не грамадзянін Беларусі, як ён расказвае ў сваіх роліках, але адматаў не менш за 6 гадоў у беларускіх калоніях (з 18 да 25 гадоў).

Пакаранне ў яго было па артыкуле аб распаўсюдзе наркотыкаў. За ўзорныя паводзіны Еўшыкаву крыху скарацілі тэрмін, а пасля вызвалення ён пасяліўся ў Віцебску. Паколькі маладосць мужчыны прыйшлася на турэмны перыяд, ён добра засвоіў турэмны побыт і стаў на гісторыях пра яго генераваць кантэнт.

На сёння ягоная аўдыторыя ў тыктоку налічвае больш за 30 тысяч падпісчыкаў, у інстаграме — амаль 18 тысяч. За сёння моцна вырасла і аўдыторыя ў тэлеграме, перавысіўшы 3 тысячы.

Увага да асобы Еўшыкава ў апошні час узрасла ў тым ліку і таму, што ён паўторна стаў абвінавачаным па ч. 1 арт. 328 КК — незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Дзесьці ў кастрычніку мінулага года Следчы камітэт стаў дапытваць яго, і Віктар стаў намёкамі рыхтаваць да зменаў ва ўласным жыцці сваю аўдыторыю. Аднак паколькі крымінальны артыкул не называўся, то многія падпісчыкі лічылі, што ягоная эзопава мова — толькі для хайпа.

На самай справе Віктар Еўшыкаў сапраўды стаў спачатку падазраваным, а пазней і абвінавачаным. Сёння адбылося чарговае паседжанне, на якім ён ужо быў гатовы атрымаць чарговы тэрмін, але праз тое, што на суд не даставілі аднаго са сведак, пасяджэнне перанеслі на люты. 

Чытайце таксама:

Памілавалі восем палітвязняў

На лецішчы пад Гродна знайшлі наркалабараторыю

Мінчук паставіў на кухні турыстычную палатку, каб вырошчваць каноплі

Маладую беларуску асудзілі за наркотыкі на 9 гадоў. Калі выйшла з калоніі, зрабіла засвоены там навык справай жыцця

Каментары да артыкула