БЕЛ Ł РУС

Маці асуджанага на 17 гадоў анархіста Францкевіча будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

23.01.2025 / 10:52

Nashaniva.com

Суд над Таццянай Францкевіч і яе сястрой Наталляй Лабацэвіч пачнецца 10 лютага, піша «Вясна».

Фота: Белсат

Таццяну Францкевіч і Наталлю Лабацэвіч абвінавачваюць паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Сясцёр затрымалі 19 ліпеня 2024 года ў Наваполацку, калі яны прывезлі перадачу Аляксандру. 

Справу іх будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе 10 лютага. Працэс будзе весці суддзя Галіна Бондал.

Нагадаем, Таццяна — маці палітзняволенага Аляксандра Францкевіча, асуджанага да 17 гадоў і 9 месяцаў калоніі. Наталля — маці экс-палітвязня Іллі Лабацэвіча, які адбыў паўтара года ў зняволенні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула