БЕЛ Ł РУС

Кіроўцу ў ізалятар, фуру на штрафпляцоўку. Дальнабойшчыкі — пра праверкі і затрыманні на мяжы

22.01.2025 / 19:57

Nashaniva.com

Днямі з'явілася інфармацыя пра тое, што ў выніку праверак тэлефонаў на мяжы затрымалі каля 20 дальнабойшчыкаў. Кіроўцы фур, з якімі паразмаўляла «Наша Ніва», расказваюць, што перад выбарамі праверкі сталі больш строгімі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Адзін з суразмоўцаў «Нашай Нівы», які працуе на фуры, сутыкаўся з гутаркай і праверкай тэлефона пры ўездзе ў Беларусь яшчэ паўтара года таму. Тады правяралі рандомным чынам: мужчына ні ў якіх базах быць не можа, паколькі ніколі не прыцягваўся да адказнасці па палітычных справах.

Але пры апошнім перасячэнні мяжы ў яго хоць і не бралі тэлефон на праверку, але максімальна пільна праверылі ўсе рэчы ў кабіне. У тым ліку з сабакам і металашукальнікам. 

Іншы кіроўца адзначае, што звычайна дальнабойшчыкаў асабліва моцна не даглядалі, а на гутаркі і праверкі тэлефонаў, як правіла, вадзілі «экстрэмістаў». Але апошнім часам сітуацыя змянілася, і праверкі перасталі быць рэдкасцю, у тым ліку для тых, хто нідзе не засвяціўся.

Па словах аднаго з суразмоўцаў, частку цяперашніх затрыманых кіроўцаў да суда адправілі ў ізалятар (раней за падпіскі на незалежныя каналы ці рэпосты адтуль дальнабойшчыкаў асабліва не чапалі). Фуру пры гэтым пакінулі на штрафстаянцы, таму ў такіх выпадках праблемы ўзнікаюць не толькі ў кіроўцы, але і ва ўласніка транспарту, якому неабходна тэрмінова знайсці іншага чалавека на месца затрыманага. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула