БЕЛ Ł РУС

Наталля Эйсмант расказала, што катаецца на працу то на службовай машыне, то на сваёй

22.01.2025 / 13:55

Nashaniva.com

У прэс-сакратаркі Лукашэнкі спыталі, як яна ездзіць на працу?

Наталля Эйсмант. Фота: Maxim Shemetov Pool Photo via AP

«Мне здаецца, што большасць людзей лічыць, што прэс-сакратар Лукашэнкі павінен ездзіць з асабістым кіроўцам, у суправаджэнні аховы і ДАІ. А на гэта інтэрв’ю вы прыехалі самі за рулём. І я ведаю, што вы так робіце часта», — спытаў журналіст.

Наталля Эйсмант адказала, што паездкі на ўласнай машыне эканомяць час.

«Усе мы вельмі занятыя людзі, і вяртацца дадому на службовай машыне, перасаджвацца ў сваю і зноў ехаць у горад займае шмат часу. Таму ўсе мае калегі ведаюць: рэгулярна, мінімум 2-3 разы на тыдзень, я на працу прыязджаю на сваёй машыне, мне так зручна», — адказала прэс-сакратарка Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула