БЕЛ Ł РУС

Пасля няшчаснага здарэння беларус памёр у палітычнай эміграцыі ў Польшчы

22.01.2025 / 11:29

Nashaniva.com

Андрэй Васора з Ліды мусіў з'ехаць з радзімы ў 2021 годзе. У снежні 2024 года з Андрэем адбыўся няшчасны выпадак, праз які ён упаў у кому. 20 студзеня 2025 года Андрэй памёр. Фонд BYSOL праводзіць збор на аплату лячэння мужчыны і арганізацыю пахавання. 

Андрэй Васора ў 2021 годзе вымушана пакінуў радзіму пасля таго, як у яго дом уварваліся супрацоўнікі АМАП.

У Беластоку Андрэй адкрыў хостэл «САВА», дзе дапамог многім людзям. Андрэй падтрымліваў ветэранаў, якія вярнуліся з вайны ва Украіне, і дапамагаў эмігрантам.

У снежні 2024 года з Андрэем адбыўся няшчасны выпадак, з-за якога ён атрымаў сур'ёзную траўму і ўпаў у кому. 20 студзеня 2025 года Андрэй памёр.

Андрэй быў чалавекам з вялікім сэрцам, які зрабіў шмат карысці для іншых. Зараз яго сям'і неабходная дапамога. Сродкі збіраюцца на аплату лячэння ў бальніцы і арганізацыі пахавання.

Дапамагчы можна тут

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула