У Браславе — бусел, у Белавежскай пушчы — лісічкі. Цёплае надвор’е заблытала прыроду
Незвычайна цёплае надвор’е ў гэтым студзені зводзіць з толку расліны і жывых істот.
Так, у Браславе ў студзені заўважылі бусла — ён прыглядзеў сабе гняздо на слупе. Жук у Светлагорску 21 студзеня наогул вырашыў, што ўжо май.
А ў Белавежскай пушчы знайшлі лісічкі. На відэа жанчына рэкамендуе прыязджаць у Белавежскую пушчу ў тым выпадку, калі зімой захацелася супу са свежых лісічак.
Яна кажа, што знайшла грыбы 18 студзеня 2025 года, паводле яе слоў, яны «не перамарожаныя, прыгожыя».