БЕЛ Ł РУС

Сёння можна будзе ўбачыць парад з шасці планет

21.01.2025 / 09:40

Nashaniva.com

Планеты будуць знаходзіцца ў досыць вялікім сектары неба.

Фота ілюстрацыйнае

21 студзеня можна будзе няўзброеным вокам назіраць парад шасці планет, якія размесцяцца па адзін бок ад Сонца.

Планеты будуць знаходзіцца ў досыць вялікім сектары неба — каля 130 градусаў. Найбольш яркімі з іх будуць Юпітэр, Венера, Марс і Сатурн, якія можна будзе ўбачыць без спецыяльных прыбораў. Што датычыцца Урана і Нептуна, то іх назіранне будзе магчымае толькі праз тэлескоп.

Гэтая падзея лічыцца малым парадам планет, паколькі ў адносна вузкім сектары неба (130 градусаў) адначасова размесцяцца толькі тры з шасці планет — Венера, Нептун і Сатурн.

А ў лютым па адзін бок ад Сонца акажуцца ўжо сем планет, бо да іх далучыцца Меркурый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула