БЕЛ Ł РУС

Паглядзіце, колькі мінчукоў стаяла ў чарзе па ваду на Вадохрышча ФОТЫ

20.01.2025 / 8:41

Nashaniva.com

У гэту нядзелю праваслаўныя вернікі ў Беларусі адзначалі Вадохрышча. У гэты дзень людзі наведваюць богаслужэнні і асвячаюць ваду ў храмах.

Насамрэч, царкоўныя служкі праводзяць гэты абрад на працягу ўсяго года, але на Вадохрышча робяць гэта асаблівым чынам, які называецца Вялікае асвячэнне. Ваду, асвечаную ў гэты дзень, называюць агіясмай — святыняй.

Менавіта за такой вадой выстройваюцца чэргі. Фатограф Onliner.by назіраў адну з іх каля храма Архангела Міхаіла на вуліцы Янкоўскага. Людзі, нягледзячы на халоднае надвор'е, цярпліва чакалі сваёй чаргі, каб набраць асвечанай вады, якая лічыцца сімвалам ачышчэння і Божай ласкі.

А гэта ўжо тэрыторыя побач са Свята-Духавым кафедральным саборам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула