БЕЛ Ł РУС

Як выглядае кватэра за мільён даляраў у цэнтры Мінска

19.01.2025 / 16:53

Nashaniva.com

На продаж выставілі кватэру ў элітным доме 2000 года на вуліцы Пуліхава ў сталіцы. Для тых часоў гэта быў модны інтэр'ер, але цяпер ён успрымаецца іначай.

Фота тут і далей: Realt.by

Дом на Пуліхава, 43 знаходзіцца насупраць Свіслачы. Закрытая тэрыторыя, зялёны раён, дзе раней сялілася партыйная наменклатура.

Цяпер на Realt тут прадаюць кватэру на апошнім, пятым паверсе. Плошча — 194 квадратныя метры.

Калоны, камін, дарагая драўляная мэбля…

У кватэры пяць пакояў і два санвузлы. У адным з іх джакузі.

Ёсць таксама дзве лоджыі. З вокнаў адкрываецца панарамны від у тым ліку на раку і гасцініцу «Пекін».

Просяць за гэтую кватэру мільён даляраў. Метр выходзіць па 5429 даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула