БЕЛ Ł РУС

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Вадохрышчам і пажадаў поспехаў на выбарах

19.01.2025 / 13:47

Nashaniva.com

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паразмаўляў па тэлефоне з Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміла прэс-служба Крамля.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка, 26 снежня 2024 года. Фота: Contributor / Getty Images

Як гаворыцца ў паведамленні, Уладзімір Пуцін «цёпла павіншаваў» Аляксандра Лукашэнку са святам Вадохрышча Гасподняга, перадаў «самыя добрыя пажаданні з гэтай нагоды ўсім праваслаўным» беларусам, а таксама пажадаў Лукашэнку поспехаў на маючых адбыцца 26 студзеня 2025 года прэзідэнцкіх выбарах.

Выбары ў Беларусі пройдуць у цалкам зачышчанай палітычнай прасторы, ва ўмовах бесперапынных масавых рэпрэсій, якія ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады.

Па словах намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Аляксандра Жукава, было зафіксавана больш за 22 500 «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Па многіх з гэтых крымінальных спраў праходзяць шматлікія фігуранты.

Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула