БЕЛ Ł РУС

У Мінску абновяць больш за тысячу дзіцячых пляцовак

17.01.2025 / 18:02

Nashaniva.com

Сёлета на многіх сталічных дзіцячых пляцоўках збіраюцца паставіць новае абсталяванне, пішуць «Мінск-Навіны».

«Абновяць 1 155 дзіцячых пляцовак ва ўсіх раёнах сталіцы, больш за ўсё — у Фрунзенскім, — удакладніла прэс-сакратарка Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі Анастасія Сулімская. — Будуць замененыя 2 453 адзінкі абсталявання, сярод якіх 281 — горкі. Асобным акцэнтам стануць стылізаваныя гульнявыя комплексы ў колькасці 506 адзінак: у тэматыцы ЖКГ, МНС, у марскім стылі».

Гараджан запрашаюць прапаноўваць свае варыянты таго, як могуць выглядаць новыя комплексы. Ідэі можна дасылаць у чат-бот прадпрыемства да 1 сакавіка.

Чытайце таксама:

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Як выглядаюць двары ў новым распіяраным жылым комплексе ВІДЭА

Лебядзіны ўшчыльняць загадкавым шматпавярховікам

Літоўскі блогер наведаў Мінск — і вось які раён назваў найлепшым

Каментары да артыкула