БЕЛ Ł РУС

У Лепелі за «экстрэмізм», верагодна, судзілі вайскоўца

16.01.2025 / 23:26

Nashaniva.com

Яўгена Віктаравіча Таболу 16 студзеня судзілі ў Лепелі па абвінавачванні ў правапарушэнні па ч. 2 арт. 19.11 КаАП, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Яўген Табола ў 2011 годзе. Фота: VK

Тэлеграм-канал не змог знайсці ўладальніка такіх імя і прозвішча сярод жыхароў Лепеля і Лепельскага раёна. Але пры гэтым выявіў поўнае супадзенне персанальных звестак з выпускніком 2014 года вайсковага факультэта Гродзенскага дзяржуніверсітэта.

Таму, на думку «Витебск, я гуляю!», цалкам верагодна, што Яўген Табола служыць па кантракце ў вайсковай часці ў Бароўцы пад Лепелем.

Чытайце таксама:

У Гродзенскай вобласці 1804 чалавекі летась асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»

Палітзняволенага эколага з Мядзела асудзілі да 4 гадоў калоніі

Былога амапаўца разам з дачкой судзяць у Мінску за ўдзел у акцыі пратэсту

Каментары да артыкула