БЕЛ Ł РУС

Гандлёвая сетка «Радзівілаўскі» ажыла і правяла рэбрэндынг ФОТЫ

16.01.2025 / 17:47

Nashaniva.com

«Мінскі холадакамбінат №2», які з'яўляецца ўладальнікам сеткі крамаў «Радзівілаўскі», пачаў абнаўленне гандлёвай маркі. Першы магазін сеткі (ён мае №5 і знаходзіцца на вуліцы Мазурава, 2) ужо абнавіў і знешняе афармленне, і ўнутраны дызайн, піша Blizko.by.

Стары лагатып «Радзівілаўскага» — яшчэ па-беларуску

Паводле інфармацыі Belretail.by, усе 12 крамаў, якімі кіруе «Мінскі холадакамбінат №2», будуць працаваць пад новым брэндам «Радзівілаўскага». На момант публікацыі ў новым дызайн-фармаце адкрыта толькі дзве крамы ў Мінску: па вул. Мазурава, 2 і Бялецкага, 28.

У інтэр'еры зроблены ўпор на адценні сіняга колеру.

І калі раней фірмовы лагатып быў аформлены па-беларуску, то цяпер усё перавялі на рускую мову.

 

Гандлёвая сетка пад брэндам «Радзівілаўскі», якая была створана яшчэ ў 2003 годзе і ў найлепшыя часы налічвала 21 краму ў Мінску, спыніла сваё існаванне ў 2021-м. З 1 кастрычніка таго года ўсе крамы рэтэйлера перайшлі пад кіраванне «Мінскага холадакамбіната № 2», хоць некаторыя з іх захавалі сваю шыльду.

Сёння ў гандлёвым рэестры лічыцца 18 крам холадакамбіната, аднак на сайце пазначаныя ўсяго 12. Усе яны будуць перафарматаваныя пад новы дызайн ТМ «Радзівілаўскі».

Чытайце таксама:

У Мінску адкрылася крама толькі з беларускімі цацкамі

У Мінску паставілі «чаравікаматы» — што гэта такое і як яны працуюць? 

На беларускі рынак прыходзіць яшчэ адна расійская гандлёвая сетка

Каментары да артыкула