У Калінкавіцкім раёне за «экстрэмізм» асудзілі «бездакорнага» лесніка
11 студзеня ў Калінкавічах адбыўся судовы працэс у дачыненні да жыхара адной з вёсак раёна Пятра Іовіна, якога абвінавацілі ў «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч. 2 арт. 19.11 КаАП). Працэс узначальвала суддзя Святлана Кугейка, піша «Гомельская вясна».
Пятро Іовін больш за 10 гадоў працаваў лесніком у Крукавіцкім лясніцтве Калінкавіцкага лясгаса. Прычым для кіраўніцтва лясніцтва і лясгаса ён, відавочна, быў у ліку найлепшых супрацоўнікаў — у верасні 2023 года мужчына быў узнагароджаны нагрудным знакам адрознення Міністэрства лясной гаспадаркі «10 гадоў бездакорнай службы ў Дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь».
Вынік судовага пасяджэння высвятляецца.
Чытайце таксама:
Прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка
Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі