БЕЛ Ł РУС

За рулём мікрааўтобуса, які насмерць збіў хлопчыка ў Віцебску, быў праваслаўны святар

11.01.2025 / 20:34

Nashaniva.com

Пра тое, што мікрааўтобусам, які днём 9 студзеня збіў 9-гадовага хлопчыка ў Віцебску, кіраваў мясцовы праваслаўны святар, напісалі відавочцы трагедыі.

Скрыншот відэа

Спачатку гэтая інфармацыя праходзіла як непацверджаная, але неўзабаве ў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» з'явілася паведамленне, што яе ўдалося пацвердзіць. 

Трагедыя адбылася 9 студзеня на віцебскім праспекце Чарняхоўскага. У выніку ДТЗ хлопчык атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём, і памёр у бальніцы.

Кіроўца рухаўся на забараняючы сігнал святлафора.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула