БЕЛ Ł РУС

На вучня барысаўскага каледжа завялі крымінальную справу за петарду

11.01.2025 / 17:12

Nashaniva.com

Паводле слоў сілавікоў, 16-гадовы хлопец дастаў з кішэні петарду, падпаліў і кінуў ва ўнітаз.

Фота ілюстрацыйнае

Ад унітаза ў выніку выбуху адкалоўся кавалак, пасля чаго вучні з прыбіральні ўцяклі. Усё, што адбывалася, яны здымалі на відэа.

Цяпер на хлопца завялі крымінальную справу за хуліганства.

Чытайце таксама:

Пенсіянерка замест свечкі запаліла петарду. Тая ў руцэ выбухнула

У Беларусі забаранілі гандаль піратэхнікай

За суткі ад піратэхнікі пацярпелі мужчына і дзіця

Каментары да артыкула