БЕЛ Ł РУС

У Мінску падлеткі размалявалі пад'езд. Бацькі заплацяць 4600 рублёў

9.01.2025 / 12:44

Nashaniva.com

У міліцыю звярнуліся жыхары аднаго з дамоў, размешчанага на вуліцы Няміга ў Мінску. Яны паведамілі, што заўважылі цынічныя малюнкі, а таксама надпісы на сценах аднаго з пад'ездаў.

Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што малюнкі і надпісы былі нанесены двума падлеткамі 14 і 16 гадоў з дапамогай балончыкаў.

Падлеткі прызналі сваю віну і патлумачылі, што хацелі замаляваць надпісы, зробленыя да іх.

У адносінах да непаўналетніх завялі крымінальную справу за хуліганства.

Таксама бацькі павінны будуць кампенсаваць нанесеную шкоду, якая складае больш за 4600 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула