Сёрфер з Каліфорніі пераадолеў акіянічную хвалю вышынёй 32 метры
23-гадовы сёрфер Алесандра «Ала» Слебір з Санта-Круса змог злавіць рэкордную 32-метровую хвалю ў месцы для сёрфінгу Mavericks каля заліва Half Moon Bay.
Скрыншот відэа
Імаверна, ён пабіў папярэдні сусветны рэкорд, які складаў 26 м, паведамляе sfgate.com.
Пакуль незразумела, ці сапраўды Слебір пабіў сусветны рэкорд. Ацэнка вышыні хвалі для серфінгу першапачаткова складаная і спрэчная, прызнанне папярэдняга сусветнага рэкорду заняло 18 месяцаў. Ён быў зафіксаваны ў Партугаліі
«Гэта была сапраўды самая вялікая хваля ў маім жыцці, і гэта ўсё, што мяне сапраўды хвалюе ў гэты момант», — сказаў сам Слебір.