БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў, што ЗША ўжо год просяць яго пашырыць дыпламатычную прысутнасць у Беларусі

29.12.2024 / 12:58

Nashaniva.com

ЗША просяць Беларусь пашырыць штат у сваёй амбасадзе ў Мінску. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас правядзення Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Ленінградскай вобласці РФ 26 снежня. Гэту цытату прэс-служба Лукашэнкі апублікавала сёння. 

Каментуючы абноўленыя рэкамендацыі амерыканскіх уладаў, якія зноў заклікалі сваіх грамадзян устрымацца ад паездак у Беларусь і неадкладна пакінуць краіну, Аляксандр Лукашэнка адказаў, што ў Беларусі не перажываюць з гэтай нагоды.

«У нас амерыканцаў практычна няма. Але майце на ўвазе: яны нас ужо цэлы год просяць павялічыць штат у пасольстве. Таму тое, пра што вы ў мяне спыталі, для мяне навінка. Але мы нікога ж не трымаем у Беларусі. Хочуць — хай знаходзяцца ў нас, не — значыць, не. Але іх 0,2 чалавека», — сказаў ён. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула