БЕЛ Ł РУС

У Оршы за «экстрэмізм» судзілі дэпутата

23.12.2024 / 14:18

Nashaniva.com

Дэпутата гарсавета, слесара Юрыя Аністраткіна затрымалі за рэпосты.

Юры Аністраткін быў дэпутатам гарсавета ў Барані мінулага склікання, у 2024-м быў пераабраны ў новы склад.

Мужчына працуе слесарам-рамонтнікам водазабораў у Барані і Болбасаве.

Справу Аністраткіна разглядалі ў судзе Аршанскага раёна і Оршы на мінулым тыдні. Мужчыну абвінавацілі ў адміністрацыйным артыкуле аб распаўсюджванні «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Працэс вяла Юлія Хаткевіч, піша «Віцебск, я гуляю».

Якое пакаранне прызначылі дэпутату мясцовага савета, невядома.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула