БЕЛ Ł РУС

На мяжы з Польшчай стаяць 44 аўтобусы

21.12.2024 / 8:38

Nashaniva.com

Што з выездам з Беларусі раніцай у суботу па стане на 08:00.

Фота: Granica_bypl

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў на польскай мяжы. На пераходзе «Брэст» стаяць 44 аўтобусы. 

Учора ў гэты час было 10 аўтобусаў, пазаўчора — 15.

Сёння на пераходзе «Брэст» стаяць 5 легкавых аўтамабіляў.

Колькасць фураў, што стаяць на пераходзе «Казловічы» апусцілася меней за 2000. Там па стане на 08:00 стаяць 1940 велікагрузаў.

Чэргаў з легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў на літоўскай і латвійскай межах няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула