Спынілася прапампоўка нафты праз нафтаправод «Дружба»
Паводле інфармацыі крыніц агенцтва Reuters, спыненне падачы нафты праз нафтаправод «Дружба» адбылося 19 снежня. Праблема была нібыта выяўленая на насоснай станцыі Унеча ў Бранскай вобласці. Яна ўваходзіць у лік найбуйнейшых у цэнтральнай Расіі.
Фота: AP Photo/Sergei Grits, File
Канцэрн «Белнафтахім» пацвердзіў інфармацыю пра прыпыненне паставак нафты па нафтаправодзе «Дружба» на беларускія НПЗ.
Пры гэтым там заявілі, што ў краіне «створаныя дастатковыя запасы для бесперабойнай працы НПЗ, абодва заводы працягваюць сваю стабільную працу, забяспечваючы адгрузкі нафтапрадуктаў у поўным аб'ёме як на ўнутраны рынак, так і на экспарт».
З-за паломкі былі парушаныя пастаўкі паліва не толькі ў Беларусь, але і краіны Еўрасаюза.
Беларускія НПЗ атрымліваюць нафту з Расіі па нафтаправодзе «Дружба», па якім сыравіна далей транспартуецца ў Еўропу. Гэтая нафта, у прыватнасці, застаецца асноўнай сыравінай для нафтаперапрацоўчых заводаў кампаніі MOL у Венгрыі і Славакіі.
Трубаправод пачынаецца ў Самарскай вобласці Расіі, праходзіць праз Бранск і далей разгаліноўваецца на два ўчасткі: паўночны і паўднёвы, праходзіць праз Беларусь, Украіну, Польшчу, Чэхію, Славакію, Германію, Венгрыю.
Аб'ём паставак нафты Urals па «Дружбе» складае каля 300 тыс. барэляў у суткі.
Чытайце таксама:
Мы здабылі лічбы імпарту расійскай нафты. З іх ясна, як Лукашэнка кампенсуе страты ад санкцый
Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў у «Белнафтахім» і на «Беларуськалій»
Казахстан значна павялічыў пастаўкі нафты ў Германію праз Беларусь