БЕЛ Ł РУС

З новага года па-новаму будуць пускаць у Тайланд

20.12.2024 / 19:47

Nashaniva.com

З 1 студзеня 2025 года ў пасольствах і генеральных консульствах Тайланда ва ўсім свеце запрацуе сістэма электронных візаў. Гэтыя змены закрануць і беларусаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

«Пасольства Каралеўства Тайланд ў Маскве аб'яўляе пра завяршэнне практыкі падачы дакументаў на візу па дзейнай сістэме і запуску сістэмы электроннай візы ў Тайланд (e-visa) з афлайн-метадам аплаты», — паведамілі ў пасольстве Тайланда ў Маскве, якое абслугоўвае і грамадзян Беларусі.

Пасольства будзе прымаць заявы на атрыманне візы любога тыпу да 24 снежня 2024 года. Афармленне ж электронных віз запусцяць з 7:00 (па мінскім часе) 1 студзеня 2025 года.

Падаць заяву на атрыманне электронных віз могуць грамадзяне, якія пражываюць у Беларусі, Расіі, Узбекістане, Арменіі, Малдове. Гэта можна будзе зрабіць праз партал thaievisa.go.th, тэрмін разгляду заявы — 14 працоўных дзён.

Магчымасць атрымаць візу па прылёце ў Тайланд таксама захаваецца, але толькі для тых, хто плануе знаходжанне не больш за 15 дзён.

Чытайце таксама:

Што вядома пра стан беларускі, якая звалілася з чацвёртага паверха на Пхукеце

Кім аказаўся той беларус, што ў адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА

Беларуска ўпала з чацвёртага паверха гатэля ў Тайландзе і атрымала цяжкія траўмы

Каментары да артыкула