БЕЛ Ł РУС

Беларус спрабаваў уехаць у Літву з налепкай «СССР» на машыне. Наіўны

17.12.2024 / 15:51

Nashaniva.com

Мужчына размясціў на лабавым шкле савецкую сімволіку.

Фота: VSAT

Беларуса не прапусцілі ў Літву праз налепку на машыне. 33-гадовы мужчына спрабаваў трапіць у суседнюю краіну праз пункт пропуску «Меднікі». Аднак памежнікі заўважылі на лабавым шкле аўто налепку з савецкай сімволікай.

Яна ўяўляла сабой сцяг СССР у выглядзе контураў краіны. Публічная дэманстрацыя савецкай сімволікі ў Літве забароненая законам.

Пасля таго як памежнікі адмовілі яму ва ўездзе ў Літву, мужчына вярнуўся ў Беларусь на аўтамабілі, паведамілі ў памежнай службе.

Аналагічныя выпадкі, калі памежнікі не прапускаюць у Літву аўтамабілі ці нават чыгуначныя вагоны з забароненай савецкай сімволікай, адбываюцца ўсё часцей. У верасні супрацоўнікі пагранатрада не прапусцілі ў Літву 50-гадовага грамадзяніна Расіі, які кіраваў цягачом MAN з паўпрычэпам. На лабавым шкле кабіны, на бачным месцы, была замацаваная георгіеўская стужка.

Таксама літоўцы некалькі разоў не прапускалі ў краіну чыгуначныя вагоны з літарай Z-сімвалам расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула