Беларускае пасольства ў Сірыі будзе працаваць з Лівана
Беларусь захавае дыпламатычную прысутнасць у Сірыі, заявілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Будынак пасольства Беларусі ў Сірыі
Адзначаецца, як у сувязі з апошнімі навінамі і бягучым развіццём падзей будзе арганізавана далейшая праца пасольства Беларусі ў Сірыі.
«З міжнародна-прававога пункту гледжання ў гэтым кантэксце нічога не змянялася. Нашы дыпламатычныя і міждзяржаўныя адносіны працягваюцца. Аднак з улікам лагістычных і іншых пытанняў на гэтым этапе прынята рашэнне арганізаваць працу беларускай дыпмісіі з тэрыторыі Лівана», — растлумачылі ў МЗС.
Пакуль жа з улікам сітуацыі, якая склалася на месцы, дыпламаты пасольства Беларусі ў Сірыі былі вывезеныя ў Мінск.
Чытайце таксама:
Беларускае пасольства ў Сірыі вывезлі ў Мінск
«Кампенсацыя за паразу ў Сірыі». Што стаіць за заявай Мядзведзева наконт «новых рэгіёнаў» Расіі
Палкоўнік з Вайсковай акадэміі Беларусі: Тое, што адбываецца ў Сірыі, гэта параза Расіі
Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю
Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі
У Лукашэнкі заявілі, што Беларусь у Сірыі — не зацікаўлены гулец