БЕЛ Ł РУС

У суботу ў Мінску адкрыецца першы елачны базар

13.12.2024 / 12:21

Nashaniva.com

Усіх запрашаюць на пляцоўку Мінскага лясгаса па вул. Баграціёна, 70, піша БелТА.

Фота: БелТА

У першы дзень гандлю тут прапануюць пакупнікам не толькі шырокі асартымент навагодніх дрэў, але і сапраўдную лясную гарбату і мядовы пачастунак.

«Многія дзівяцца, што мы пачынаем так рана гандляваць. Але людзі ўжо тэлефануюць і пытаюцца, калі можна будзе купіць навагоднія дрэвы. Самыя нецярплівыя набылі ў нас ялінкі ў кадках, не сталі чакаць адкрыцця базару. Так што заўтра чакаем наплыў пакупнікоў», == распавяла намесніца кіраўніка арганізацыі па ідэалагічнай працы Мінскага лясгаса Таццяна Бацян.

Дрэва да метра будзе каштаваць у Мінскім лясгасе Br20,7, ад метра да двух — Br29, ад двух да трох — Br36, 2. Будуць гандляваць і дрэвамі ў кадках — іх кошт пачынаецца ад Br38,2.

«Мы таксама прапануем шырокі асартымент навагодніх букетаў і ікебан. Апошнім часам яны карыстаюцца падвышаным попытам у менчукоў», — адзначылі ў Мінскім лясгасе.

Базар на Баграціёна, 70 адкрыецца ў 10.00 і будзе працаваць штодня да 20.00. Апошні дзень гандлю — 31 снежня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула