БЕЛ Ł РУС

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы

13.12.2024 / 11:9

Nashaniva.com

Сапраўдны сайт КДБ даўно ўзламалі «Кіберпартызаны», ён не працуе.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што з'явіўся падроблены сайт КДБ Беларусі.

Сайт мае дамен kgb-by.org, ён запрацаваў з 12 снежня. Рэсурс капіюе стары сайт КДБ, толькі ўсе спасылкі з галоўнай старонкі вядуць у нікуды.

«Адзіная мэта фэйкавага сайта — заахвоціць карыстальніка да «зваротнай сувязі з КДБ». Праз некалькі секунд пасля загрузкі галоўнай старонкі з'яўляецца акно, дзе прапануецца напісаць паведамленне, указаўшы свае асабістыя звесткі і прымацаваць фота і\або скрыны дакументаў «для пацверджання асобы». У шапцы сайта пазначаныя фэйкавая электронная пошта і фэйкавы чат — бот «КДБ» — таксама для збору асабістых звестак людзей», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама зазначаецца, што афіцыйны сайт КДБ цяпер не працуе, а знаходзіцца ў распрацоўцы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула